Пра нас
Духавы квінтэт быў заснаваны ў 2020 годзе салістамі аркестра Вялікага тэатра Беларусі Дыянай Гантарэнкай (флейта) і Віталем Карабухіным (валторна).
У склад ансамбля былі запрошаны выдатныя музыкі аркестра: Віктар Пузыня (кларнет), Андрэй Халомкін (фагот)/Андрэй Гузееў (фагот), Аляксандр Папсуеў (габой).
На працягу гэтага кароткага і не простага часу духавы квінтэт пастаянна грае сольныя канцэрты ў розных залах краіны (Мінскі планетарый, касцёлы), арганізоўвае розныя ўнікальныя праекты на адкрытых пляцоўках, на прыродзе. Таксама квінтэт папулярызуе музыку беларускіх кампазітараў, музыку 21 стагоддзя, «новую музыку», нават грае джаз (дастаткова нетрывіяльным складам для гэтага стылю) сумесна з Міхаілам Пенда (ударныя).
З’яўляецца прызёрам 2-га конкурсу духавых ансамбляў у Расіі (1 прэмія).